У Лестары пашчасьціла пабываць 10-11 лютага разам с сябрам у гасьцях у сябра.))) Горад вельмі спадабаўся. Нарабіў пройму здымкаў, некаторыя з якіх выстаўляю тут.
Лестар (анг. Leicester) - цэнтр графства Лестаршыр, знаходзіцца ва Ўсходнім Сярэднязем'і (East Midlands) у Англіі. Сярэдняземскім цягніком (East Midlands Train) мы туды й езьдзілі. Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў Англіі, заснаваны рымлянамі, якія называлі яго Ratae Corieltauvorum. Ужо ў навейшыя часы Лестар становіцца галоўным цэнтрам ваўнянай прамысловасьці, дзякуючы чаму горад багацеў і разбудоўваўся. Цяпер горад перажывае новае адраджэньне, дзякуючы чаму ён выглядае адначасова і старым і маладым. У Лестары два універсітэты: Універсітэт Лестара і Універсітэт ДэМонфорт, названы у гонар графа Лестара Сымона Дэ Монфорта, які між іншым заставаў ангельскі парламент. У Лестары таксама памёр і быў пахаваны кардынал Вулсі.