Friday, May 11, 2012

Лестар / Leicester

У Лестары пашчасьціла пабываць 10-11 лютага разам с сябрам у гасьцях у сябра.))) Горад вельмі спадабаўся. Нарабіў пройму здымкаў, некаторыя з якіх выстаўляю тут.

Лестар (анг. Leicester) - цэнтр графства Лестаршыр, знаходзіцца ва Ўсходнім Сярэднязем'і (East Midlands) у Англіі. Сярэдняземскім цягніком (East Midlands Train) мы туды й езьдзілі. Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў Англіі, заснаваны рымлянамі, якія называлі яго Ratae Corieltauvorum. Ужо ў навейшыя часы Лестар становіцца галоўным цэнтрам ваўнянай прамысловасьці, дзякуючы чаму горад багацеў і разбудоўваўся. Цяпер горад перажывае новае адраджэньне, дзякуючы чаму ён выглядае адначасова і старым і маладым. У Лестары два універсітэты: Універсітэт Лестара і Універсітэт ДэМонфорт, названы у гонар графа Лестара Сымона Дэ Монфорта, які між іншым заставаў ангельскі парламент. У Лестары таксама памёр і быў пахаваны кардынал Вулсі.



Рынак Лестару - найбольшы крыты рынак у Еўропе, на цяперашнім месцы ужо 700 гадоў.
Зерневая біржа.
Leicester Town Hall.
Англіканская Катэдра Сьв. Марціна.
Guildhall - адзін з самых старых будынкаў гораду (14-15 ст. ст.).

Гадзіньнікавая вежа.
Abbey Park.
Два кардыналы.
Кардынал Томас Вулсі.
Рэшткі абацтва.
У парку.
Унутраны дворык у доме сябра.

Такія мухі жывуць у Лестары.
Царква Сьв. Мікалая. Побач зь ёй знаходзяцца рэшткі рымскіх лазьняў.
Ігар.
Магазінная Брама, 15 ст. - некалі была брамай у накірунку Ньюарку.
Адзін з будынкаў Унівэрсітэту Дэ Манфорта.
Царква Сьвю Марыі дэ Кастро, бо збудаваная на месцы былога рымскага каструму.
Curve - новы тэатр, адкрыты каралевай у 2008 годзе. І яго інтэр'еры.

Чыгуначны вакзал.

Шматкватэрны жылы дом у будынку царквы.
Каталіцкая царква Лестару.
Цэнтральная пешаходная вуліца ўвечары.

No comments:

Post a Comment